Дзень роднай мовы - 21.02.2024 г.

 

Дзень роднай мовы адбыўся ў ДРАЦ "Лясная паляна".

У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы работнікі Цэнтра прынялі ўдзел у напісанні абласнога дыктанту па тэме:

«Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў».
Педагагічныя работнікі Цэнтра праверылі свае веды па роднай мове, прыгадалі нялёгкі лёс беларусаў, выпрабаванні ваенных гадоў і гераізм беларускага народа. Пасля напісання дыктанту кожны меў магчымасць праверыць сваю работу. Удзельнікі паказалі высокі ўзровень ведаў па беларускай мове.