21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

 
Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

У любімай мове, роднай, наскай,

Ах, якія словы:"Калі ласка!.."

Як звіняць яны сардэчнаю струною,

Праз усе жыцце ідуць са мною.

Пятрусь  Броўка.

Шмат мерапрыемстваў, прысвечаных святу роднай мовы, адбудуцца ў межах Тыдня беларускай мовы ў Цэнтры:

21.02.2022 г. - праводзіцца Гродзенскі абласны дыктант, у якім прымаюць удзел  педагагічныя работнікі і выхаванцы Цэнтра;

21 - 23.02.2022 г. -  адбудуцца конкурс творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю", віктарына "Знаўца роднай мовы", размовы "Пісьменнікі Смаргонскай зямлі".

24 - 25.02.2022 г. -  конкурс малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў. 

21 - 25.02.2022  г. -  акцыя "Гавары са мной па-беларуску", кніжная выстава "Беларускія пісьменнікі дзецям".