21 верасня – Міжнародны дзень міру. З нагоды гэтай даты ў КУП ДРАЦ “Лясная паляна” прайшла медыягадзіна “Мірная Беларусь”. Мерапрыемства спалучыла ў сабе і афіцыйнасць, і пяшчотную шчымлівасць. Ладзіўся сход сіламі работнікаў клуба здраўніцы і дзяцей, што праходзяць аздараўленне ва ўстанове. Урачысты тон мерапрыемству надалі вынас Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і гучанне Дзяржаўнага гімна. Шчырымі эмоцыямі напоўнілі сэрцы гледачоў кранальныя словы вядучых аб мінулым і сучасным нашай краіны. Пад зводамі ўтульнай актавай залы луналі песні і вершы аб любові Радзімы, гучала замілаванасць мірным небам, прыгожымі беларускімі краявідамі. Атмасфера мерапрыемства была натолена гонарам за Беларусь, яе дасягненні, яе шчырых і працавітых людзей. Знітавала ў адно цэлае розныя пакаленні беларусаў агульнае выкананне Дзяржаўнага гімна напрыканцы праграмы.
СВЯТЛАНА ІЗАФАТАВА,
выхавацель КУП ДРАЦ “Лясная паляна”