Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.
У любімай мове, роднай, наскай,
Ах, якія словы:"Калі ласка!.."
Як звіняць яны сардэчнаю струною,
Праз усе жыцце ідуць са мною.
Пятрусь Броўка.
Шмат мерапрыемстваў, прысвечаных святу роднай мовы, адбудуцца ў межах Тыдня беларускай мовы ў Цэнтры:
21.02.2022 г. - праводзіцца Гродзенскі абласны дыктант, у якім прымаюць удзел педагагічныя работнікі і выхаванцы Цэнтра;
21 - 23.02.2022 г. - адбудуцца конкурс творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю", віктарына "Знаўца роднай мовы", размовы "Пісьменнікі Смаргонскай зямлі".
24 - 25.02.2022 г. - конкурс малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў.
21 - 25.02.2022 г. - акцыя "Гавары са мной па-беларуску", кніжная выстава "Беларускія пісьменнікі дзецям".