Музейна-педагагiчная праграма "Лiтаратурны калейдаскоп" (11.02.2023г.)

Сёння ў "Лясную паляну" завіталі госці з Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і музея Петруся Броўкі з насычанай праграмай "Літаратурны калейдаскоп", прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, які кожны год адзначаецца 21 лютага.
 
Праграма ўключала ў сябе розныя віды заняткаў: "Падарожжа ў чароўны свет батлейкі", практычны лекторый "Адтуліны-адсюліны", музейна-педагагічны занятак "Фэсцік. Гулянне ў народным стылі", друкаванне на пішучай машынцы "Калі саджуся за паперу", гульня "Кніганоша", музейна-педагагічны занятак "Азбука гарадоў", творчыя майстэрні.
 
Рабяты з вялікім задавальненнем і ахвотай наведалі прапанованыя мепрапрыемствы, даведаліся шмат новага і цікавага: бліжэй пазнаёміліся з белрускімі гарадамі, пісьменнікамі і іх творчасцю, навучыліся вырабляць традыцыйныя лялькі-матанкі сваімі рукамі.
 
Гэта была карысная сустрэча. Дзякуй супрацоўнікам музеяў!