Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі ў КУП ДРАЦ “Лясная паляна”

З 20 лютага па 1 сакавіка 2020 года праходзіць першы этап адзіных дзён бяспекі, накіраваных на максімальнае зніжэнне гібелі людзей ад знешніх прычын. У ходзе акцыі супрацоўнікі калектыву і дзеці, што праходзяць аздараўленне ў КУП ДРАЦ “Лясная паляна” Смаргонскага раёна, атрымалі шмат актуальнай і неабходнай інфармацыі па культуры бяспекі жыццядзейнасці.

20 лютага на сайце ўстановы для працоўнага калектыву была размешчана актуальная інфармацыя па вытворчым траўматызме і ахове працы на прадпрыемствах.

У бібліятэцы ўстановы для наведвальнікаў была арганізавана выстава літаратуры  “Мая бяспека”  па недапушчэнні траўматызму ў побыце, на вуліцы, дарозе, вадаёмах. Работнікам бібліятэкі і выхавацелямі матэрыялы дадзенай выставы былі выкарыстаны пры правядзенні тэматычных гутарак і мерапрыемстваў па прафілактыцы дзіцячага траўматызму.

У гэты ж дзень у фае школы прайшоў конкурс малюнкаў “Я малюю бяспеку”, накіраваны на вывучэнне выхаванцамі правілаў пажарнай бяспекі і мер па абароне жыцця і здароўя пры ўзнікненні пажару і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама з мэтай прафілактыкі няшчасных выпадкаў з выхаванцамі дома, на вуліцы, на дарозе.

21 лютага педагогам-псіхолагам Гайдукевіч Наталляй Анатольеўнай былі праведзены трэнінгавыя заняткі "Псіхалагічная бяспека падлеткаў”, мэтай якіх было аказанне дапамогі школьнікам у пастаноўцы задач самаразвіцця і пошуку сродкаў іх рашэння, фарміраванне спосабаў узаемадзеяння, накіраваных на развіццё камунікатыўных навыкаў, праектаванне бяспечнага асяроддзя.

Цікава і пазнавальна прайшло знаёмства выхаванцаў з мабільным дадаткам “МНС Беларусі: дапамога побач”. Дзеці даведаліся, што версія дадатка на дадзены момант удасканалена:  з’явілася кнопка званка ў МНС “112”, апавяшчэнне аб неспрыяльных і небяспечных з'явах, цяпер у дадатку ёсць магчымасць не толькі злучэння з МНС, але і адпраўкі паведамленняў або званкоў на зададзены нумар, напрыклад, урачу ці родным. Таксама з'явіўся раздзел “Першая дапамога”, абсталяваны аўдыёпадказкамі дзеянняў па аказанні першай дапамогі, да таго ж, у апошняй версіі можна праверыць атрыманыя веды ў тэстах, пазнаёміцца з карыснай інфармацыяй у раздзеле “Энцыклапедыя”.

24 лютага выхавацелі цэнтра з мэтай фарміравання ўяўленняў ў школьнікаў аб асабістай бяспецы і разуменні каштоўнасці ўласнага здароўя, замацавання ведаў аб правілах паводзін, аб мерах засцярогі і дзеяннях у магчымых небяспечных сітуацыях правялі для школьнікаў сярэдняга і старэйшага ўзросту інфармацыйныя гадзіны “Трэба бачыць, прадбачыць, улічыць ...”

У гэты ж дзень малодшых школьнікаў чакала выпрабаванне на веданне правілаў дарожнага руху ў конкурснай праграме “Алфавіт дарог”. У даступнай гэтай узроставай катэгорыі выхаванцаў гульнёвай форме былі замацаваны правілы бяспечных паводзін на дарозе, правілы карыстання грамадскім транспартам, актуалізаваны веды аб дарожных знаках.

Да ўсяго, 24 лютага нашы выхаванцы наведалі адзін з лепшых не толькі сярод краін СНД, але і краін Усходняй Еўропы, Кіналагічны цэнтр органаў пагранічнай службы. Падчас наведвання музея баявой славы і сустрэчы са  спецыялістамі-кінолагамі дзеці даведаліся, што Кіналагічны цэнтр  прызначаны для падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў-кінолагаў і падрыхтоўкі службовых сабак па розных відах службаў: пошукавая (пошук чалавека па пахавым следзе), вартаўнічая, спецыяльная (пошук наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), каравульная (ахова аб'ектаў), а таксама для развядзення і вырошчвання сабак службовых парод. За час існавання цэнтра падрыхтавана больш за дзве тысячы службовых сабак і больш за тры з паловай тысячы спецыялістаў службовага сабакаводства для органаў пагранічнай службы.

25 лютага для дзяцей і дарослых прайшло паказальнае выступленне аддзела МНС Смаргонскага раёна. Супрацоўнікі аддзела прадэманстравалі дзеянні групы хуткага рэагавання пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі, паказалі пажарную тэхніку і абсталяванне, якое прымяняюць для ліквідацыі пажараў і дапамогі людзям падчас дарожна-транспартных здарэнняў, прадэманстравалі тэхніку ў дзеянні, а таксама далі дзецям адчуць сябе сапраўднымі выратавальнікамі, дазволіўшы пасядзець у кабіне спецмашыны і прымераць адзенне пажарнага.

Пасля майстар-класа інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Вайнілка Надзея Сяргееўна запрасіла школьнікаў у свет ведаў па бяспецы: гутарка і віктарына нагадалі дзецям важныя правілы па асновах бяспекі жыццядзейнасці.

Праверыць веды дзяцей па правілах бяспечных паводзін дапамагла свая гульня “Правілы бяспекі”.

Гутарка “Правілы віртуальных зносін усім без выключэння” не пакінула раўнадушнай дзіцячую аўдыторыю, актывізавала веды  выхаванцаў па правілах бяспекі ў інтэрнэце, спрыяла прывіццю маральных і этычных норм пры працы і зносінах у сетцы інтэрнэт.

26 лютага выхаванцы, што праходзяць аздараўленне ў нашай здраўніцы,  былі запрошаны ў віртуальнае падарожжа “Алфавіт бяспекі на дарогах”. Яно стала прыступкай да фарміравання ўсвядомлена-правільных адносін да выканання правілаў дарожнага руху ў якасці пешахода і пасажыра.

З мэтай прафілактыкі ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх была арганізавана сустрэча працоўнага калектыву КУП ДРАЦ “Лясная паляна” з работнікамі МНС Смаргонскага раёна і праведзена адпрацоўка эвакуацыі людзей падчас узнікнення пажару.

27 лютага намеснік дырэктара па тэхніцы і гаспадарчай рабоце Хвалько Валерый Уладзіміравіч правёў сходы падраздзяленняў калектыву па пытаннях пажарнай бяспекі.

Святлана ІЗАФАТАВА,

выхавальнік КУП ДРАЦ “Лясная паляна” Смаргонскага раёна